Прычынай стала тэхнічная аварыя: абарваўся фазавы провад на адной з асноўных ліній перадачы электрычнасьці, паведаміў у X міністар прамысловасьці і гандлю краіны Лукаш Влчэк.
Гэтая аварыя запусьціла ланцужок падзей:
- адключылася буйная вугальная электрастанцыя,
- ад перагрузкі адключыліся іншыя лініі электраперадачы,
- адбыўся збой на 9 ключавых разьмеркавальных падстанцыях.
У выніку без электрычнасьці засталіся вялікія тэрыторыі. Сытуацыю ўдалося стабілізаваць энэргетыкам празь некалькі гадзін.
Міністар падкрэсьліў, што гэты інцыдэнт не зьвязаны з курсам краіны на зялёную энэргетыку або кібэратакай.
Збой выкліканы хутчэй старэньнем сетак і недахопам інвэстыцый.
Форум