Беларускай апазыцыі паабяцалі 120 млн даляраў

Удзельнікі Канфэрэнцыі донараў у Варшаве, паабяцалі беларускаму дэмакратычнаму руху дапамогу агульным аб'ёмам 87 мільёнаў эўра (каля 120 мільёнаў даляраў). Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Канфэрэнцыя, у якой ўзялі ўдзел прадстаўнікі 36 краінаў, была скліканая на ініцыятыву Польшчы, пасьля разгону пасьлявыбарчых пратэстаў у Менску летась у сьнежні. Мэтай канфэрэнцыі было абмеркаваць павелічэньне фінансавай дапамогі беларускай апазыцыі.