«Зь перавагай два да аднаго вы хочаце новую палітычную партыю — і вы яе атрымаеце», — напісаўМаск у сацсетцы X.
Акрамя гэтага, Маск раскрытыкаваў цяперашнюю палітычную сыстэму ЗША, заявіўшы, што «краіна фактычна жыве ва ўмовах аднапартыйнай сыстэмы, а не дэмакратыі, праз марнатраўства і карупцыю».
«Сёньня створана America Party, каб вярнуць вам вашу свабоду», — падсумаваў ён.
Раней Маск пагражаў стварыць Амэрыканскую партыю ў выпадку, калі Кангрэс ЗША прыме законапраект пра падатковыя льготы, які прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп называе «вялікім прыгожым законам» (The Big Beautiful Bill).
«Калі гэты варʼяцкі законапраект пра выдаткі будзе прыняты, на наступны дзень будзе створана Амэрыканская партыя. Нашай краіне патрэбна альтэрнатыва аднапартыйнай сыстэме дэмакратаў і рэспубліканцаў, каб народ сапраўды мог галасаваць», — напісаў Маск у сетцы X у ноч на 1 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп падпісаў закон, які дадасьць трыльёны даляраў да дзяржаўнага доўгу ЗША. Даляр і акцыі на біржах падаюцьДа гэтага ён заявіў, што кангрэсмэны, якія падтрымаюць гэты законапраект, прайграюць праймерыз (партыйныя выбары) у 2026 годзе, «нават калі гэта будзе апошняе, што я зраблю на гэтай Зямлі».
Пасьля рэзкіх выказваньняў мільярдэра Дональд Трамп прыгразіў пазбавіць Ілана Маска субсыдый. Трамп напісаў у сетцы Truth Social, што выступае супраць электрамабіляў, і Маск ведаў пра гэта, калі падтрымаў яго перад выбарамі.
«Электрамабілі — гэта добра, але ня ўсіх трэба прымушаць іх купляць. Ілан, мабыць, атрымаў больш субсыдый, чым хто б там ні было ў гісторыі, і бязь іх яму, верагодна, давялося б зачыніць сваю краму і вярнуцца дадому ў Паўднёвую Афрыку», — адзначыў прэзыдэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп прыгразіў Маску «сур’ёзнымі наступствамі», калі той наважыцца фінансаваць дэмакратаўШто трэба ведаць пра «Вялікі прыгожы закон» Трампа
- Дакумэнт прадугледжвае зьніжэньне падаткаў і павелічэньне фінансаваньня Пэнтагону і памежнай бясьпекі.
- Паводле Бюджэтнага ўпраўленьня Кангрэсу, гэты закон дадасьць амаль 3,8 трыльёна даляраў да дзяржаўнага доўгу ЗША на працягу наступных 10 гадоў.
- Закон таксама прадугледжвае скарачэньне праграм сацыяльнай падтрымкі, у тым ліку Medicaid — мэдычнай дапамогі для людзей зь нізкім узроўнем даходу. Новыя правілы ўскладняць доступ да яе.
- Гэтая праграма ахоплівае 71 мільён амэрыканцаў, і, паводле Бюджэтнага ўпраўленьня Кангрэсу, гэта можа пазбавіць да 12 мільёнаў чалавек мэдычнага страхаваньня, піша Reuters.
- Фінансаваньне выдаткаў часткова забясьпечваецца за кошт адмены субсыдый на экалягічна чыстую энэргетыку і электрамабілі. Гэта выклікала публічны канфлікт паміж Трампам і Іланам Маскам, раней саюзьнікам прэзыдэнта. Маск назваў адмену субсыдый «ударам па будучыні» і рэзка раскрытыкаваў Белы дом у сацсетках.