«Беларусы ганарацца агульнай спадчынай». Ціханоўская павіншавала Літву з Днём дзяржаўнасьці

Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота

Сьвятлана Ціханоўская павіншавала Літву з Днём дзяржаўнасьці — днём каранацыі Міндоўга.

«Беларусы ганарацца агульнай спадчынай і глыбока ўдзячныя Літве за сяброўства і падтрымку ў нашай барацьбе за свабоду», — напісала яна ў сацсетцы Х.

Літва прыняла тысячы беларусаў, якія ратаваліся ад рэпрэсій пасьля выбараў 2020 году. Цяпер беларусы — другая па колькасьці нацыянальная група сярод замежнікаў з дазволам на жыхарства ў Літве (пасьля ўкраінцаў).

Паводле Дэпартамэнту міграцыі, на 1 ліпеня 2025 году іх было больш за 52 тысячы, што на 10 тысяч менш, чым летась, перадае «Позірк».

6 ліпеня літоўцы сьвяткуюць Дзень дзяржаўнасьці — у гонар каранацыі Міндоўга, першага і адзінага караля Літвы, што сымбалізуе нараджэньне літоўскай дзяржаўнасьці, эўрапейскія выбар і адзінства краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літовец, які шпіёніў за беларускай апазыцыяй, просіць абмяняць яго на літоўскіх шпіёнаў ці палітвязьняў у Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа Бялюціна» — правакацыя КДБ, а ён сам працаваў на рэжым, — былы супрацоўнік ГУБАЗіКа