Колькасьць загінулых у выніку паводкі ў Тэхасе вырасла да 82, сярод іх 28 дзяцей. Дзясяткі чалавек дагэтуль лічацца зьніклымі бязь вестак, паведамляе тэлеканал CNN.
Некаторыя з загінулых дзяцей былі ў хрысьціянскім летніку для дзяўчат Camp Mystic, які разьмяшчаўся на беразе ракі Гуадалупэ. Сама меней 10 дзяўчатак і важаты летніку ўсё яшчэ лічацца зьніклымі бязь вестак. Пошукава-выратавальныя работы працягваюцца.
4000 чалавек у выніку паводкі засталіся бяз дому, паведаміла агенцтва Reuters.
Зь берагоў выйшла рака Гуадалупэ ў штаце Тэхас, 6 ліпеня 2025 году
Для пошуку людзей залучылі авіяцыю
Сярод зьніклых бязь вестак шмат дзяцей, якія адпачывалі ў летніку
Валянтэры-ратаўнікі шукаюць зьніклых бязь вестак людзей на рацэ ў Тэхасе, 6 ліпеня 2025 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тэхасе ад імклівай паводкі загінулі і зьніклі дзясяткі людзей, вада змыла хрысьціянскі летнік. ФОТА