29 студзеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што старшыня прэзыдыюму Босьніі і Герцагавіны Жэлька Цвіяновіч павіншавала яго «з нагоды перамогі на выбарах». Гэтыя выбары пры Лукашэнку, паводле міжнародных арганізацый, насілі несвабодны і недэмакратычны характар.
Дзясяткі незалежных СМІ больш як у 30 краінах могуць сутыкнуцца зь фінансавымі праблемамі праз прыпыненьне праграм падтрымкі Агенцтвам ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID), гаворыцца ў заяве Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (EFJ).
46,6 тысячы грамадзян Беларусі працаўладкаваныя ў Літве, паведамляе партал навінаў Delfi са спасылкай на Службу занятасьці гэтай балтыйскай дзяржавы.
Чацьвёрты дзень запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца лякальныя тэмпэратурныя рэкорды, другі дзень запар — абсалютныя гістарычныя максымумы.
Менш за содні спатрэбілася ахвярадаўцам фонду салідарнасьці BySol, каб сабраць неабходныя 2900 эўра для настаўніцы Тацяны Крапіневіч.
Тактычныя вучэньні зь сіламі тэрытарыяльнай абароны Гомельскага раёну праходзяць 28–30 студзеня.
У сьнежні 2024 году ў беларускай эканоміцы было занята 4 мільёны 129,7 тысячы чалавек, са сьнежня 2023 году колькасьць занятых у эканоміцы краіны зьнізілася на 10,4 тысячы чалавек.
МЗС Польшчы выказала расчараваньне ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, «праведзенымі з парушэньнем асноўных дэмакратычных працэдур».
Паўночныя і балтыйскія краіны «падтрымліваюць заяву вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Каі Калас аб падтрымцы беларускага народу».
Міністар замежных спраў Польшчы, якая старшынюе ў Эўразьвязе ў першай палове 2025 году, Радослаў Сікорскі і беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская вечарам 26 студзеня разам паляцелі ў Брусэль на пасяджэньне кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін Эўразьвязу.
Лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская зьняпраўдзіла інфармацыю пра свой сыход.
Увечары 25 студзеня завяршылася датэрміновае галасаваньне. Як сьцьвярджае Цэнтарвыбаркам, за пяць дзён на ўчасткі для галасаваньня зьявілася 41,81% выбарнікаў.
Дзевяць чалавек, сярод якіх двое дзяцей, пацярпели 25 студзеня ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Гомлі, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.
52 грамадзяніны Беларусі, што стала жывуць за мяжой, прыехалі на радзіму, каб датэрмінова прагаласаваць, вынікае з заявы старшыні Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенкі на прэс-канфэрэнцыі 25 студзеня ў Менску.
Фікцыяй назвала прызначаныя на 26 студзеня прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прэзыдэнтка Эўрапейскага парлямэнту (ЭП) Рабэрта Мэтсаля.
Праект міжурадавага рамачнага пагадненьня, якое прадугледжвае, што Кітай выдзеліць Беларусі льготны крэдыт, ухвалены пастановай беларускага Савету Міністраў № 35 ад 23 студзеня.
Заплянаваныя на 26 студзеня прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі — гэта «практыкаваньне, якое зьяўляецца цалкам недэмакратычным, яны зьяўляюцца поўнай прафанацыяй; гэта ня выбары, калі вы загадзя ведаеце пераможцу».
У ноч на 25 студзеня тры чалавекі загінулі на пажары ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
З 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня беларускія правайдэры «абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў Рэспублікі Беларусь», паведамляе найбуйнейшы рэгістратар дамэнаў у Беларусі, правайдэр IT-інфраструктуры кампанія hoster.by.
У беларускіх дзяржаўных СМІ актыўна абмяркоўваецца факт «выдаленьня» з сайта Дзярждэпартамэнту ЗША заявы былога дзяржаўнага сакратара Энтані Блінкена пра сытуацыю ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ