Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня. Нарадзіўся Янка Купала


Янка Купала
Янка Купала

Падзеі 7 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Даты дня

7 ліпеня 1869 году нарадзіўся Лявон Вітан-Дубейкаўскі, галоўны ўрадавы архітэктар БНР. Адзін з заснавальнікаў беларускага мадэрну і нэаготыкі ў дойлідзтве. Аўтар паэтычных твораў. Пабудаваў цэрквы на Смаленшчыне, аднаўляў касьцёлы ў Амсьціславе, Воршы, Крычаве й Смалянах, спраектаваў цэрквы ў Відзах, Дрысьвятах і мноства іншых будынкаў на Віленшчыне. У 1917 годзе быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. Выконваў абавязкі прадстаўніка БНР у Варшаве.

7 ліпеня 1882 году нарадзіўся Іван Луцэвіч (Янка Купала), клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выдатны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.


Таксама ў гэты дзень

1548 — у Кракаве ў Вавельскім саборы адбылося пахаваньне караля і вялікага князя Жыгімонта І Старога.

1846 — ЗША абвясьцілі аб анэксіі Каліфорніі, якая тады была часткай Мэксыкі.

1930 — выйшаў апошні нумар віленскай беларускай газэты «Сялянская Ніва».

1937 — напад японскіх войскаў на кітайскі гарнізон на мосьце Лугоўцяо (мосьце Марка Пола) недалёка ад Пэкіну. Інцыдэнт лічыцца пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Азіі.

1944 — пачалася апэрацыя «Вострая Брама»: аддзелы Арміі Краёвай прынялі ўдзел ў баях за Вільню разам з Чырвонай Арміяй. Пазьней польскія аддзелы былі абяззброеныя і арыштаваныя НКУС.

1950Мікалай Патолічаў стаў першым сакратаром ЦК КПБ, фактычным кіраўніком БССР.

1972 — у Менску паставілі помнік Янку Купалу.

2000 — выкрадзены і зьнік Зьміцер Завадзкі, журналіст і тэлеапэратар.

Зьміцер Завадзкі.
Зьміцер Завадзкі.

2005 — 4 тэрарысты-самагубцы зрабілі сэрыю нападаў у лёнданскім мэтро і аўтобусах, загінулі 52 чалавекі.

У гэты дзень нарадзіліся

1796Ян Чачот, беларускі паэт.

1797 Шаміль, імам, лідэр змаганьня народаў Каўказу з расейскім уладараньнем.

Імам Шаміль на кані, карціна Мікалая Сьвярчкова
Імам Шаміль на кані, карціна Мікалая Сьвярчкова

1860Густаў Малер, аўстрыйскі дырыгент і кампазытар.

1869Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, паэт, архітэктар.

1884Ліён Фэйхтвангер, нямецкі пісьменьнік.

1893Міраслаў Крлэжа, адзін з найбуйнейшых харвацкіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя.

1894Антон Борык, беларускі палітычны і вайсковы дзяяч, дыплямат Беларускай Народнай Рэспублікі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1922П’ер Кардэн, францускі мадэльер.

1940Рынга Стар, брытанскі музыка, бубнач гурту The Beatles.

1961Вінцук Вячорка, беларускі навуковец і палітык, адзін з заснавальнікаў моладзевага нацыянальнага руху на пачатку 1980-х гадоў, лідэр Партыі БНФ з 1999 па 2007 год.

Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

У памяці

1572Жыгімонт II Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1633 Леў Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. У Лепелі, Слоніме і Астроўне Сапегу пастаўленыя помнікі.

  • «Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бясьпецы, ні з кім ня біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зьняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро».
  • «Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасьць карыстацца свабодай».

1892 Ян Чэрскі, удзельнік паўстаньня 1863, беларускі геоляг і дасьледчык Сібіру, яго імем названая горная сыстэма на паўночным усходзе Сібіру (хрыбет Чэрскага).

1926Антоні Ґаўдзі-і-Курнэт, каталёнскі архітэктар.

Sagrada Familia, архітэктурны комплекс у Барсэлёне, створаны Антоні Ґаўдзі
Sagrada Familia, архітэктурны комплекс у Барсэлёне, створаны Антоні Ґаўдзі

1930 Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік.

Артур Конан Дойл
Артур Конан Дойл

1942 Яўген Ляцкi, этнограф, фальклярыст, гісторык літаратуры.

1955Іван Макей, народны казачнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG