Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 115 гадоў таму кнігай выйшла паэма Янкі Купалы «Адвечная песьня», народзіны Магдалены Радзівіл


Марыя Магдалена Радзівіл.
Марыя Магдалена Радзівіл.

Падзеі 8 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

8 ліпеня 1861 году, 164 гады таму, нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (ад нараджэньня Завіша), мэцэнатка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя. На яе грошы яшчэ да 1917 году былі адкрытыя сотні беларускіх школ, выдваліся беларускія пэрыядычныя выданьні і кнігі.

Таксама ў гэты дзень

52 да н.э. — прынятая дата заснаваньня Парыжу.

1709 — Палтаўская бітва, перамога войскаў расейскага цара Пятра І над арміяй швэдзкага караля Карла ХІІ.

1796 — дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.

1910 — асобнай кнігай у Санкт-Пецярбургу выходзіць паэма Янкі Купалы «Адвечная песьня».

Васіль Шаранговіч. Ілюстрацыя да паэмы Янкі Купалы «Адвечная песьня», 1980 год.
Васіль Шаранговіч. Ілюстрацыя да паэмы Янкі Купалы «Адвечная песьня», 1980 год.

1926 — кароль Сауд стварыў Саудаўскую Арабію.

1959 — у Маладэчне на базе Маладэчанскага абласнога краязнаўчага музэю заснаваны Менскі абласны краязнаўчы музэй

1969 — пачаўся вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму (завяршыўся праз тры з паловай гады).

1993 — у Менску пачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету, які сабраў каля тысячы дэлегатаў зь дзясяткаў краінаў.

Першы зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
Першы зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»

2008 — тэлеканал «Белсат» пачаў вяшчаньне са спадарожніка Sirius.

2021 — ператрус у рэдакцыі „Нашай Нівы“, арыштаваныя супрацоўнікі Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко, Андрэй Дынько. Марціновіч і Скурко правядуць у турме 2,5 гады і выйдуць на волю. Дынько правёў на Акрэсьціна 13 сутак.


У гэты дзень нарадзіліся

1621Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт, байкапісец.

1861Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка.

1838Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар, стваральнік дырыжабля.

Фэрдынанд Цэпэлін
Фэрдынанд Цэпэлін

1894 Пётр Капіца, расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1839Джон Ракфэлер, амэрыканскі прамысловец, які заснаваў нафтавую кампанію «Стандард ойл», самы багаты чалавек усіх часоў — у пераліку на сёньняшні курс багацьце Ракфэлера ацэньваецца больш як у $300 мільярдаў.

1912 Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар, вынаходнік дэбюту Верасава.

1929Канстанцін Ціхановіч, беларускі графік.

1949Уладзіслаў Завальнюк, беларускі рэлігійны і культурны дзея, рыма-каталіцкі сьвятар, тэоляг, шматгадовы пробашч касьцёла сьвятых Сымона і Алены ў Менску.

1972Вольга Караткевіч, беларуская літаратарка, журналістка.

У памяці

1796 Адам Нарушэвіч, беларускі паэт і гісторык.

1863 Адам Пуслоўскі, студэнт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

1889Флярыян Мiладоўскi, беларускі кампазытар і піяніст.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG