Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін падпісаў закон, які дазваляе асобам без расейскага грамадзянства заключаць кантракты на службу ў Узброеных сілах Расеі, перадае ТАСС.
Прыняць такі закон вымусіла патрэба ў «неадкладным прыняцьці дадатковых мераў па даўкамплектаваньні Ўзброеных сіл», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.
Ва Ўкраіне з 2023 году ўжо налічылі больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі.
Амаль сто зь іх загінулі, некалькі трапілі ў палон.
Форум